Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Февраль
2024

Новости за 04.02.2024

NYT: кіраўніцтва Нямеччыны аналізуе будучыню NATO і рыхтуецца да працяглага канфлікту з Расеяй

Радыё Свабода 

У Нямеччыне высокапастаўленыя палітыкі і чыноўнікі апошнім часам вядуць неафіцыйнае абмеркаваньне магчымай будучыні NATO ў выпадку перамогі Дональда Трампа на выбарах прэзыдэнта ЗША, якія маюць адбыцца ў лістападзе.

Старшыня «Беллегпраму» назвала тры краіны Эўразьвязу, куды канцэрн па-ранейшаму экспартуе сваю прадукцыю

Радыё Свабода 

З усіх прадпрыемстваў найбольшую папулярнасьць за мяжой мае льняное адзеньне «Аршанскага льнокамбіната» і посуд «Добрускага фарфоравага заводу».

Ціханоўскую маглі праслухоўваць польскія спэцслужбы. Пракуратура пачала расьсьледаваньне

Радыё Свабода 

Польскія спэцслужбы маглі весьці праслухоўваньне падчас сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з палітыкамі тагачаснай апазыцыі Польшчы ў адным з гатэляў Варшавы. Сярод тых, хто маглі мець дачыненьне да справы, называюць імёны былых высокапастаўленых сяброў партыі PIS.

Нямеччына запускае праект чатырохдзённага працоўнага тыдня. Яго прасоўваюць прафсаюзы

Радыё Свабода 

Мэта – высьветліць, ці могуць супрацоўнікі стаць ня толькі больш здаровымі і шчасьлівымі, але і больш прадуктыўнымі, калі пяройдуць на скарочаны працоўны тыдзень.

Выведка Брытаніі патлумачыла, для чаго ў Беларусі застаецца тысяча «вагнэраўцаў»

Радыё Свабода 

Брытанская выведка заявіла, што цяпер у Беларусі застаецца менш за тысячу баевікоў ПВК «Вагнэр». Расея карыстаецца гэтым, каб прымусіць Украіну ўзмацніць кантроль над мяжой зь Беларусьсю.



У Менску адкрылася, але праз тры дні прыпыніла працу выстава ў гонар юбілею найвядомейшай карціны Малевіча

Радыё Свабода 

Выстава прысьвечаная 110-годзьдзю «Чорнага квадрата» мастака-супрэматыста Казімера Малевіча. Яна павінна была працягвацца да 1 красавіка.

Лідэрам ураду Паўночнай Ірляндыі ўпершыню стала каталічка і прыхільніца аб'яднаньня Ірляндыі

Радыё Свабода 

Мішэль О’Ніл — новая кіраўніца ўраду Паўночнай Ірляндыі. Гэта стала гістарычным момантам для брытанскай тэрыторыі, выкліканым вяртаньнем падзелу ўлады пасьля таго, як найбуйнейшая прабрытанская партыя спыніла двухгадовы байкот.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *