Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Новости за 31.03.2023

Пуцін афіцыйна прызнаў ЗША «галоўнай крыніцай рызыкаў»

Радыё Свабода 

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб новай Канцэпцыі зьнешняй палітыкі РФ. Саму канцэпцыю на нарадзе Савету бясьпекі РФ прадставіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Указ апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Літва накіравала Беларусі ноту пратэсту з патрабаваньнем спыніць БелАЭС

Радыё Свабода 

МЗС Літвы накіравала ноту пратэсту ў Менск з патрабаваньнем неадкладна спыніць Беларускую атамную электрастанцыю да вырашэньня ўсіх пытаньняў ядзернай бясьпекі, выяўленых міжнароднымі місіямі, піша выданьне LRT.

Новыя эўрасанкцыі супраць Менску захрасьлі, нягледзячы на заявы пра расейскую ядзерную зброю

Радыё Свабода 

Вартыя даверу крыніцы эўрапейскага рэдактара Радыё Свабода Рыкарда Юзьвяка ў Брусэлі паведамілі, што дыскусіяў наконт новых санкцыяў ЭЗ супраць Менску пасьля заявы Пуціна аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі пакуль няма.



"Зроблена нямала, але гэта не прычына расслабляцца". Галоўчанка аб рабоце эканомікі ва ўмовах санкцый

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Сёння Прэзідэнт вельмі дакладна сказаў, што зроблена нямала. Гэта не прычына расслабляцца. Проста не трэба папракаць сябе, што мы не зрабілі чагосьці, што маглі. Трэба цвяроза зрабіць высновы, падвесці вынікі, убачыць свае памылкі", - расказаў Раман Галоўчанка.

МУС дадало ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 41 чалавека, агулам іх ужо 2 637. Якія абмежаваньні ёсьць для «экстрэмістаў»

Радыё Свабода 

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 31 сакавіка ўнесла ў пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці» яшчэ 41 чалавека.

У Гарадзенскай вобласці пачаліся зборы тэрытарыяльных войск

Радыё рация 

Таксама ў рамках збораў праводзяцца навучанне чыноўнікаў з райвыканкамаў і вайсковых камісарыятаў у пытаннях фармавання тэрытарыяльных войскаў і іх падрыхтоўкі да выканання задач.

Читать дальше...

«Гэта ўзгодненая палітыка з Расеяй». Сьлюнькін тлумачыць, чаму Лукашэнка пярэчыць сам сабе

Радыё Свабода 

Чатыры з паловаю гадзіны працягвалася пасланьне Лукашэнкі. Дзяржаўныя СМІ назвалі гэта «пасланьнем народу і парлямэнту». Ці сказаў Лукашэнка нешта важнае, што можа паўплываць на жыцьцё беларусаў і навошта ў сваёй прамове ён пярэчыць сам сабе?

На Гарадзеншчыне пачаўся збор тэрытарыяльных войскаў

Радыё Свабода 

У Наваградзкім і Карэліцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці праводзіцца збор з воінскімі часткамі тэрытарыяльных войскаў і органамі кіраваньня тэрытарыяльнай абароны, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Орда: ніхто з сусветных лідараў, акрамя Лукашэнкі, не мае смеласці так адкрыта гаварыць з народам

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Гэта адметная рыса нашага Прэзідэнта: без прыкрас, не спрабуючы камусьці спадабацца або дагадзіць, зарабіць нейкія асабістыя палітычныя ачкі, а заўсёды адкрыта і сумленна гаварыць аб тым, што адбываецца, і называць рэчы сваімі імёнамі. І нягледзячы ні на якія выклікі, ні на якія знешнія пагрозы, адстойваць інтарэсы сваёй краіны і свайго народа", - адзначыў Міхаіл Орда





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *