Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
World News in Belarusian
Март
2023

Новости за 31.03.2023

Лукашэнка: настане час - і людзі адмовяцца да гэтага долара

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Трэба вельмі тонка бачыць тое, што адбываецца ў свеце наогул і асабліва на Захадзе. І гэты працэс будзе ўзмацняцца. З'яўляюцца новыя краіны і новыя валютныя саюзы", - заўважыў Прэзідэнт.

Лукашэнка: лёгкай выбарчай кампаніі ў гісторыі Беларусі не было ніколі і не прадбачыцца

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Калі мы хочам быць суверэннымі і незалежнымі, яшчэ раз паўтару: не трэба лунаць у воблаках, не трэба думаць аб незямных цывілізацыях - трэба кожнаму займацца сваёй справай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Чаму беларусы страляюць адзін у другога і без вайны

Радыё Свабода 

Ізноў у Беларусі стралялі ў юнака. Я, па шчырасьці, звыкла, што пра вулічную страляніну навіны звычайна прыходзяць з ЗША. І сьледам за такімі навінамі звычайна ідзе мэдыйная хваля абмеркаваньня законаў, зьвязаных з захоўваньнем і ўжываньнем агнястрэльнай зброі.

Лукашэнка: любы замах на суверэнную тэрыторыю Беларусі атрымае неадкладны адказ

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэзідэнт нагадаў, што ўсім сілавым ведамствам краіны пастаўлена задача што б там ні было захаваць мір на беларускай зямлі, і яна выконваецца. Баявое дзяжурства па проціпаветранай абароне ўжо больш як год бесперапынна ажыццяўляецца ва ўзмоцненым рэжыме.



Узаемадзеянне на міжнароднай арэне, гандлёва-эканамічныя праекты. Лукашэнка аб партнёрстве з Кітаем

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Але мы імкнёмся да большага. У нас вельмі сур'ёзныя планы, якія, як вы ведаеце, мы нядаўна абмеркавалі на вышэйшым узроўні з Сі Цзіньпінам у ходзе дзяржаўнага візіту ў Кітай, па самым шырокім коле пытанняў: ад намаганняў на міжнароднай арэне да рэалізацыі канкрэтных гандлёва-эканамічных праектаў", - сказаў Прэзідэнт.

На Радзе бясьпекі ААН прадстаўнікі Расеі і Беларусі заявілі, што кантроль над ядзернай зброяй будзе ў Масквы

Радыё Свабода 

Рада бясьпекі ААН на паседжаньні 31 сакавіка разглядае заяву прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пра разьмяшчэньне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Як Лукашэнка разумее сувэрэнітэт. Некалькі тэзісаў з нагоды пасланьня

Радыё Свабода 

Гэта было першае пасланьне Лукашэнкі з пачатку вайны ва Ўкраіне і беспрэцэдэнтнага геапалітычнага канфлікту паміж Расеяй і Захадам. І менавіта гэтая тэма была вылучана як галоўная, зь яе пачаўся выступ, і да яе ж Лукашэнка неаднаразова вяртаўся на працягу ўсяго трохгадзіннага дакладу.

Лукашэнка: у нашай краіне ўсе, хто хоча і можа працаваць, працуюць і зарабляюць

БелТА (Навіны Беларусі) 

Зарплата павінна быць зароблена, падкрэсліў Прэзідэнт. "Гэта справядлівы падыход. Нам удалося ў мінулым годзе павысіць яе як у рэальным сектары, так і ў бюджэтнай сферы ў намінальным выражэнні на 13 працэнтаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: ахову здароўя Беларусі ў бліжэйшы час узварухнём так, што пыл пасыплецца

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Я ведаю, што некаторыя начальнікі ў Міністэрстве аховы здароўя, галоўныя ўрачы і іншыя нашы свяцілы ўмеюць вярцецца вакол начальнікаў. Але я навяду парадак. Калі нехта з кіраўніцтва непапраўна хворы - будзем лячыць, але без партфеляў. Таму думайце, трэба варушыцца".

Лукашэнка: супрацоўніцтва Беларусі і Расіі заснавана на павазе і ўзаемнай падтрымцы

БелТА (Навіны Беларусі) 

"На вышэйшым узроўні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі грунтуецца на павазе і ўзаемнай падтрымцы бакоў. Закрытых тэм у нас няма", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *