Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Апрель
2024

Новости за 05.04.2024

З 2020 году ў Беларусі ліквідавана больш за 1,6 тысячы некамэрцыйных арганізацыяў — праваабаронцы Lawtrend

Радыё Свабода 

За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідаваныя прынамсі 1601 некамэрцыйная арганізацыя (НКА) — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

На вайне з Украінай загінула больш за 50 тысяч расейскіх вайскоўцаў

Радыё Свабода 

З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінула больш за 50 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Іх імёны ўстанавілі па адкрытых крыніцах журналісты BBC, «Медиазоны» і валянтэры.

Чэскі міністар транспарту паведаміў пра кібэратакі Расеі на чыгункі краінаў ЭЗ

Радыё Свабода 

Расея «распачала тысячы спробаў» умяшаньня ў працу эўрапейскіх чыгунак з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ў ЭЗ, заявіў Financial Times міністар транспарту Чэхіі Марцін Купка.

Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы: ёсьць загінулыя і параненыя

Радыё Свабода 

Расейскія войскі ў пятніцу, пятага красавіка, нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы, у выніку якога тры чалавекі загінулі, яшчэ 19 чалавек, у тым ліку 9-гадовае дзіця, атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.

У склад выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады ўвайшлі тры юрысты, журналістка і тэоляг

Радыё Свабода 

Агульнае пасяджэньне Каардынацыйнай рады зацьвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР. У яе ўвайшлі пяць чалавек, яны ня могуць быць кандыдатамі на выбарах.



«Калі б ня шпіц, Лукашэнка не падпісаў бы». Што мяняе новы закон пра жывёлаў

Радыё Свабода 

На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі». Асноўныя палажэньні закону набываюць моц 1 студзеня 2025 году, частка — ад 1 студзеня 2026 году.

«Калі б ня шпіц, Лукашэнка не падпісаў бы закону»

Радыё Свабода 

На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі». Асноўныя палажэньні закону набываюць моц 1 студзеня 2025 году, частка — ад 1 студзеня 2026 году. Ці зробіць гэты закон лепшым жыцьцё жывёлаў і людзей – пра гэта разважае зоаактывістка Ганна Гурына, якая доўгі час займаецца абаронай жывёлаў.

Ад 14 гадоў да 74. «Вясна» расказала пра беларускіх «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»

Радыё Свабода 

Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі стан свабоды слова і меркаваньняў з сакавіка 2023 году. Аўтары справаздачы аб прававой сытуацыі ў Беларусі не хаваюць, што сама яе назва — «Абмежаваньні свабоды выказваньня меркаваньняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам» — заяўляе пра тэндэнцыю.

Як Лукашэнка маніпулюе сэнсамі «мір» і «вайна»

Радыё Свабода 

Лукашэнка заяўляе: «Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу шчыра». Здавалася б, у такім разе слоган «Лукашэнка — гэта вайна» павінен быў трывала прычапіцца да яго. Аднак насамрэч усё больш складана і супярэчліва.

У Брусэлі адбылася трохбаковая сустрэча Эўразьвяз-Армэнія-ЗША. Пашыньяну паабяцалі падтрымку ў рэформах

Радыё Свабода 

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян у часе свайго візыту ў Брусэль (Бэльгія) правёў сустрэчы зь кіраўніцтвам Эўразьвязу, а таксама трохбаковую сустрэчу з удзелам прэзыдэнткі Эўракамісіі Урсуляй фон дэр Ляен і дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам.

Закон, які не разьядноўвае беларусаў - пра што ён

Радыё Свабода 

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі». Ці зробіць гэты закон лепшым жыцьцё жывёлаў і людзей – разважае зоаактывістка Ганна Гурына, якая доўгі час займаецца абаронай жывёлаў.

У Расеі дзяўчыну, якая «паказытала» манумэнт «Радзіма-маці» ў Валгаградзе, асудзілі на прымусовыя работы

Радыё Свабода 

У Сьледчым камітэце назвалі дзеяньні Алены Агафонавай «амаральнымі і цынічнымі» і палічылі іх абразай сымбаля стойкасьці савецкага народа ў гады вайны.

Выйшла песьня, прысьвечаная беларусцы Лізавеце, якая памерла ў Варшаве пасьля згвалтаваньня. ВІДЭА

Радыё Свабода 

Песьня «Rite of Passage» нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтаваная беларуска Лізавета. Беларуску-польскую артыстку AnaMova моцна кранула гісторыя дзяўчыны, паведамляе Reform.by.

Новым кіраўніком Фэдэрацыі прафсаюзаў стаў былы старшыня Мытнага камітэту

Радыё Свабода 

На ІХ пазачарговым зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які адбыўся 5 красавіка ў Менску, новым старшынёй ФПБ абралі Юрыя Сянько, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *