Ціханоўская абмеркавала з удзельнікамі саміту «Вялікай сямёркі» гуманітырны крызіс у Беларусі
На сустрэчы міністраў G7 упершыню ў гісторыі была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы.
На сустрэчы міністраў G7 упершыню ў гісторыі была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы.
Ва Ўкраіне сьцьвярджаюць, што затрыманы па ўласнай ініцыятыве ўступіў у кантакт з прадстаўнікамі камандаваньня Ўзброеных сіл Расеі, каб працаваць на карысьць расейскай ваеннай выведкі.
Лідзкія памежнікі знайшлі ў жыхара вёскі Беняконі (Воранаўскі раён) побач зь літоўскай мяжой коптар, выраблены саматужным спосабам, а таксама запасныя акумулятарныя батарэі.
Што цяпер робіць каманда Віктара Бабарыкі? Чым яе стратэгія адрозьніваецца ад стратэгіі іншых апазыцыйных сілаў? У чым сэнс дзейнасьці Каардынацыйнай рады?
Што цяпер робіць каманда Віктара Бабарыкі? Чым яе стратэгія адрозьніваецца ад стратэгіі іншых апазыцыйных сілаў? У чым сэнс дзейнасьці Каардынацыйнай рады? Пра гэта ў праграме ПіК Свабоды расказаў Іван Краўцоў, сакратар Каардынацыйнай рады, каардынатар штабу Віктара Бабарыкі і арганізацыйнага камітэту партыі «Разам».
Беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук аналізуе, ці чакаць беларусам дэвальвацыі, разважае, чаму ўлады ня могуць рэальна абмежаваць імпарт, і адказвае на пытаньне, ці варта чакаць масавай працоўнай міграцыі ў Беларусь.
Беларусы Мінэапалісу ў ЗША набылі двухпавярховы будынак, дзе плянуюць стварыць апартамэнты для часовага пражываньня ўцекачоў зь Беларусі, канферэнц-залю, каворкінг, офісы і цэнтар прыёму і адпраўкі гуманітарнай дапамогі, піша Belarus.info.
Як адаптавацца да няволі, павіншаваць дачку з народзінамі ў судзе і адсьвяткаваць традыцыйныя Каляды ў калёніі, Свабодзе расказала былая палітзьняволеная выкладчыца Вольга Філатчанкава.
Лукашэнка прызначыў генэрал-маёра юстыцыі Сяргея Ўдавікова начальнікам упраўленьня Сьледчага камітэту Беларусі па Менскай вобласьці. Раней Удавікоў працаваў начальнікам упраўленьня Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці.
У Кіргізстане правайдэры пачалі блякаваць сэрвіс кароткіх відэа TikTok. Пра гэта піша кіргіская служба Радыё Свабода.
38-гадоваму ўраджэнцу Марʼінай Горкі, які хацеў уступіць ва Ўзброеныя сілы Ўкраіны, пагражае 5 гадоў зьняволеньня. Пра яго затрыманьне паведаміла БелТА з спасылкай на Сьледчы камітэт.
У Расеі вайсковы суд прысудзіў жыхару Варонежа Андрэю Бірукову чатыры гады калёніі па справе аб апраўданьні тэрарызму і распальваньні нянавісьці да прадстаўнікоў улады.
У чым Іван Краўцоў згодны з Пазьняком і ў чым разыходзіцца з офісам Ціханоўскай?
У Міністэрстве абароны Расеі страты не камэнтавалі. Прызначаная Расеяй адміністрацыя Крыму паведамляла толькі аб перакрыцьці 17 красавіка аднаго ўчастку дарогі ад Джанкою да сяла Пабеднае. Рух аднавілі толькі на раніцу 18 красавіка.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў некаторых прадуктаў, якія яму дасылалі сваякі і знаёмыя ў вязьніцу.
Парушальніка затрымалі 17 сакавіка, а асудзілі 4 красавіка. Ён на суд не прыйшоў.
Супрацоўнік «Гродна Азоту» расказаў Свабодзе, што адбывалася пасьля атакі «Кібэрпартызанаў». Яны 17 красавіка паведамілі пра атаку на завод. Патрабуюць вызваліць частку палітвязьняў.
У складзе дэпартамэнту будуць створаныя ўпраўленьні, аддзелы, сэктары, а таксама ўпраўленьні па абласьцях з правамі юрыдычных асобаў.
Фільм Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» быў адабраны ў конкурс вядомага нью-ёркскага фэстываля Tribeca у катэгорыі «Найлепшы замежны гульнявы фільм».
Хрысьціянскі прапаведнік, паэт і бард, бацька семярых дзяцей Сяргей Мельянец, які адбыў у Беларусі два адміністрацыйныя арышты, выйшаў на волю і цяпер знаходзіцца ў бясьпецы, паведамляе «Хрысьціянская візія».
18 красавіка, у дзень народзінаў свайго лідэра Ўладзімера Пугача, гурт J:Морс прэзэнтаваў новы сынгл «Зброя», у якім апавядае «пра перажытае, пра тое, што дапамагае, пра надзею», гаворыцца ў прэс-рэлізе гурта.
Свабода запускае трэці эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прысьвечаная такім формам зьняволеньня, як хатні арышт і так званая «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Берагавую лінію вадаёмаў, па якіх праходзіць лінія мяжы зь Беларусьсю, таксама ўмацавалі інжынэрнымі збудаваньнямі.
Амаль тры гады таму беларусы стварылі аматарскую футбольную каманду ў Польшчы. Адзін з удзельнікаў яе расказаў Свабодзе пра «Белых зуброў» у шэрай форме, галоўнага суперніка з Украіны і як зь перадапошняга месца хлопцы сталі чэмпіёнамі ў вышэйшай лізе.