Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Апрель
2024

Новости за 27.04.2024

Журналісты высьветлілі, якія кватэры і машыны ў сям'і Эйсмантаў

Радыё Свабода 

Выданьне «Люстэрка» з дапамогай BELPOL высьветліла, якой нерухомасьцю і аўтамабілямі валодаюць прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант і яе муж, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Генштаб Украіны: «Сытуацыя на фронце складаная». На Данеччыне ідуць цяжкія баі

Радыё Свабода 

Сытуацыя на фронце складаная і мае тэндэнцыю да абвастрэньня. Аб гэтым заявіў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандар Сырскі на пасяджэньні Кантактнай групы па абараназдольнасьці Ўкраіны.

Аўтобусы МАЗ загараюцца ўсё часьцей. Як гэта зьвязана зь міжнароднымі санкцыямі

Радыё Свабода 

У Расеі і ў Беларусі ўсё часьцей загараюцца аўтобусы, якія вырабляе Менскі аўтамабільны завод. Было некалькі выпадкаў, калі аўтобус падчас руху, з пасажырамі, якія знаходзіліся ў салёне, пачынаў гарэць або дыміцца.



У Адэсе перайменавалі вуліцу Беларускую

Радыё Свабода 

Дэпутаты Адэскай гарадзкой рады прагаласавалі за зьмены назваў звыш сотні вуліц. Вуліцу Беларускую пераймянуюць у вуліцу Кастуся Каліноўскага, як і прасіў фонд «Вільна Білорусь».

СМІ: 12-гадовы футбаліст зь Беларусі зрабіў выбар паміж «Рэал Мадрыдам» і «Барсэлёнай»

Радыё Свабода 

12-гадовы футбаліст зь Беларусі Аляксей Маёраў, які цяпер гуляе ў моладзевым складзе гішпанскай «Серданьёлы», у хуткім часе будзе выступаць за мадрыдзкі «Рэал», паведамляе гішпанскае спартыўнае мэдыя Marca.com.

У рамках праекту «Артэфакты. Музэй Вольнай Беларусі» выйшаў фільм пра моўных актывістаў Аліну Нагорную і Ігара Случака. ВІДЭА

Радыё Свабода 

27 красавіка адбылася прэм’ера першага фільму праекту «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі», сэрыі кароткамэтражных дакумэнтальных фільмаў пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музэя ў Варшаве.

WSJ: Пуцін, верагодна, не аддаваў загаду забіць Навальнага ў лютым, лічыць амэрыканская выведка

Радыё Свабода 

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, па ўсёй верагоднасьці, не загадваў забіваць апазыцыянэра Аляксея Навальнага ў калёніі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе 16 лютага, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

Лукашэнка заклікаў «недружалюбную» краіну ЭЗ «разам пісаць гісторыю Эўропы». Якія санкцыі ён увёў супраць «недружалюбных краін»

Радыё Свабода 

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў народ Нідэрляндаў з нацыянальным сьвятам — Днём Караля — і заклікаў іх «пісаць сучасную гісторыю Эўропы разам», паведамляе ягоная прэс-служба.

Бахарэвіч, Цімафеева, Шупа: выдавецтва «Янушкевіч» анансавала літаратурнае турнэ па Эўропе. Дзе і калі пройдуць імпрэзы

Радыё Свабода 

Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, паэтка Юля Цімафеева, перакладчык і рэдактар Сяргей Шупа — разам зь вядомымі аўтарамі сучаснай беларускай літаратуры выдавец Андрэй Янушкевіч выпраўляецца ў травеньскае турнэ па гарадах Эўропы.

Ва Ўкраіне ў выніку ракетнай атакі Расеі пашкоджаныя чатыры ТЭС і бальніца

Радыё Свабода 

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што ўначы расейскае войска атакавала Ўкраіну з дапамогай 34 крылатых і балістычных ракет. Пашкоджаныя 4 цеплаэлектрастанцыі і бальніца. Ёсьць пацярпелыя.

Тролінг гендэрных квотаў і забарона на ўдзел каліноўцам. Як праходзяць выбары ў Каардынацыйную Раду

Радыё Свабода 

На 80 месцаў у Каардынацыйную раду прэтэндуюць 265 чалавек. Конкурс — 3,3 чалавека на месца. Туды ідуць палітыкі, блогеры, актывісты, былыя сілавікі і жаўнеры.

Работнікі сельгаспрадпрыемства ў TikTok паскардзіліся Лукашэнку на нявыплату заробкаў і ўсплёск АЧС. Што кажуць улады

Радыё Свабода 

Работнікі прыватнага сельгаспрадпрыемства ААТ «Ананічы» ў Пухавіцкім раёне запісалі ў TikTok зварот да Лукашэнкі, у якім паскардзіліся на праблемы з выплатай заробкаў і ўсплёск АЧС на прадпрыемстве.

«Мы нікога ў Беларусі не трымаем». Чаму Лукашэнка і Пуцін не закрылі межы для тых, хто ўцякае ад рэпрэсій

Радыё Свабода 

Палітвязьняў у Беларусі магло быць не паўтары тысячы, а дзясяткі і нават сотні тысяч чалавек — калі б рэжым наважыўся перакрыць выезд за мяжу і спыніць уцёкі ўсіх палітычна нядобранадзейных. Аднак быў выбраны іншы сцэнар палітычных рэпрэсій. Чаму?





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *