Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Апрель
2024

Новости за 30.04.2024

Павал Латушка заявіў пра ціск на сваякоў сябраў «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня»

Радыё Свабода 

На фоне пагрозаў Аляксандра Лукашэнкі сваякам беларускіх палітычных уцекачоў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятланы Ціханоўскай Павал Латушка распавёў пра ціск на сваякоў сябраў НАУ.

У Грузіі пратэсты супраць закону «аб замежных агентах»: ужылі пярцовы спрэй ля ўваходу ў парлямэнт

Радыё Свабода 

У Тбілісі падчас акцыі пратэсту праць закону «аб замежных агентах» ля бакавога ўваходу ў парлямэнт, быў ужыты пярцовы спрэй, паведамляе служба Радыё Свабода «Эхо Кавказа».

Пад даносам у КДБ на Сьцяпана Латыпава — подпіс ягонага калегі-арбарыста з Масквы

Радыё Свабода 

У зьлітай «Кіберпартызанамі» базе зваротаў у КДБ Беларусі «Еўрарадыё» знайшло два даносы на палітзьняволенага Сьцяпана Латыпава, які абараняў мурал з выявай «дыджэяў перамен» ў двары на «плошчы Перамен» у Менску.

Украіна выйшла з пагадненьня аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя, заключанага ў 1992-ым у Менску

Радыё Свабода 

Украіна выйшла з пагадненьня зь дзяржавамі — удзельніцамі СНД аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя насельніцтва, заключанага 26 чэрвеня 1992 году ў Менску.

Як далучэньне да ЭЗ паспрыяла дабрабыту суседзяў Беларусі і абмежавала ўладу палітыкаў

Радыё Свабода 

1 траўня спаўняецца 20 гадоў ад часу калі 10 новых краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі, далучыліся да Эўрапейскага зьвязу. Як можна параўнаць іх шлях са шляхам Беларусі за гэты час. Пра гэта расказвае Ондржэй Соўкуп, журналіст чэскага грамадзкага радыё і эканамічнага выданьня Hospodářské noviny.

Як далучэньне да ЭЗ паспрыяла дабрабыту суседзяў Беларусі і абмежавала ўладу палітыкаў. Тлумачыць чэскі журналіст

Радыё Свабода 

1 траўня спаўняецца 20 гадоў ад часу, калі 10 новых краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі, далучыліся да Эўрапейскага Зьвязу. Як можна параўнаць іх шлях са шляхам Беларусі за гэты час?



У непрызнаным Захадам беларускім парлямэнце сфармавалі дэлегацыі для «кантактаў з Эўропай»

Радыё Свабода 

30 красавіка на пасяджэньні прэзыдыюму Палаты прадстаўнікоў сфармавалі склады дэлегацый Нацыянальнага сходу «па ажыцьцяўленьні кантактаў з эўрапейскімі парлямэнцкімі арганізацыямі».

Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выключылі са сьпісу за данос на Мікалая Аўтуховіча

Радыё Свабода 

Беларуская партыя «Народная Грамада» паведаміла пра выключэньне са сьпісу на выбары ў Каардынацыйную раду аднаго са сваіх сябраў, які фігураваў у зьлітай «Кібэрпартызанамі» базе зваротаў у КДБ.

«Мы павінны быць адважнымі, каб называць рэчы сваімі імёнамі», — Ціханоўская ў Осла на канфэрэнцыі супраць мовы нянавісьці

Радыё Свабода 

30 красавіка беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў Осла выступіла на канфэрэнцыі Words Matter («Словы маюць значэньне»), у ягой прымаюць удзел больш за 20 дакладчыкаў з усяго сьвету, сотні дэлегатаў і дзясяткі прадстаўнікоў моладзі.

Сьледчыя знайшлі былую палітзьняволеную за мяжой, каб паведаміць пра завядзеньне супраць яе новай справы

Радыё Свабода 

Былая палітзьняволеная Ганна Вішняк расказала Свабодзе, што беларускія сьледчыя знайшлі яе за мяжой па нумары, вядомым абмежаванай колькасьці людзей, паведамілі пра завядзеньне новай крымінальнай справы супраць яе і цікавіліся, калі яна плянуе вяртацца ў Беларусь.

«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 5: Жодзінская, магілёўская і горадзенская турмы

Радыё Свабода 

Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хіміі», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя і сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. Гэтая частка прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні... Читать дальше...

Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Жодзінская, магілёўская і горадзенская турмы

Радыё Свабода 

Свабода запускае пяты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зьняволеных.

Навіны палітвязьняў: на Эдуарда Бабарыку завялі новую крымінальную справу ў калёніі

Радыё Свабода 

З крыніцаў «Белсату» стала вядома, што адміністрацыя папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску ініцыявала супраць палітзьняволенага Эдуарда Бабарыкі новую крымінальную справу.

Лукашэнка заявіў, што хоча «пры сваім палітычным жыцьці» пачаць будаўніцтва другой АЭС і назваў пляцоўку

Радыё Свабода 

Сёлета ў лютым генэральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў заявіў, што разглядаецца два варыянты — будаўніцтва трэцяга блёку на пляцоўцы Беларускай АЭС у Астраўцы або двухблёкавай атамнай станцыі на поўдні Беларусі.

Цэнтар новых ідэй прэзэнтаваў чарговую справаздачу пра рост рэпрэсій у Беларусі

Радыё Свабода 

Старшы дасьледчык Цэнтра новых ідэй (ЦНІ) Генадзь Коршунаў прэзэнтаваў другую справаздачу па даследаваньні «Барометр рэпрэсій у Беларусі» за першы квартал 2024 году.

Новыя стаўкі па крэдытах, улік аўтамабіляў, выбары ў Каардынацыйную раду, баўгарскія візы. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 траўня

Радыё Свабода 

У Беларусі з новага месяца будуць новыя стаўкі па крэдытах, амбасада новай краіны Шэнгенскай зоны пачне выдаваць візы, вырастуць надбаўкі і дапамога на дзяцей.

Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» да 1 чэрвеня пачаў збор для дзяцей палітвязьняў

Радыё Свабода 

Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» запусьціў збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязьняў. Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны правоў дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.

Ціханоўская ініцыявала Міжнародны фонд падтрымкі беларускіх палітвязьняў. Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак

Радыё Свабода 

Падтрымка будзе ўключаць у сябе ў тым ліку мэдыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псыхалягічную дапамогу вызваленым палітвязьням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *