Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Апрель
2024

Новости за 25.04.2024

ЗША дазволілі экспарт у Расею і Беларусь некаторых тыпаў мэдабсталяваньня

Радыё Свабода 

ЗША вывелі з-пад дзеяньня экспартных абмежаваньняў у дачыненьні да Расеі і Беларусі некаторыя віды мэдыцынскага абсталяваньня. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на Фэдэральны рэестар ЗША.

Другая карона для Лукашэнкі. Вынікі пасяджэньня УНС ад Вадзіма Мажэйкі

Радыё Свабода 

Чаму Лукашэнка пагражае сваякам палітэмігрантаў? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? Як памяняецца роля УНС у яго новым канстытуцыйным статусе?

У МЗС Беларусі патлумачылі візыт у КНДР плянавымі кансультацыямі

Радыё Свабода 

Нядаўні візыт намесьніка міністра замежных спраў Яўгена Шастакова ў Паўночную Карэю адбыўся ў рамках «плянавых палітычных кансультацый» паміж зьнешнепалітычнымі ведамствамі дзьвюх краін, заявіў кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік 25 красавіка ў кулюарах Усебеларускага народнага сходу.

Пагрозы сваякам уцекачоў, нагнятаньне страху вайны. Дзеля чаго Лукашэнка зьбіраў уНС

Радыё Свабода 

Што памяняе УНС у яго новым канстытуцыйным статусе? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» (ПІК) адказвае палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша Візія» Вадзім Мажэйка.

У выбарах у Каардынацыйную раду будуць удзельнічаць 12 сьпісаў, адзін не зарэгістравалі

Радыё Свабода 

Выбарчая камісія ў Каардынацыйную раду апублікавала сваё рашэньне наконт рэгістрацыі сьпісаў на выбары ў прадстаўнічы орган. Ад 25 красавіка стартуе пэрыяд агітацыі.



Штучныя промні фальшывай славы. Пра УНС як пра сэанс псыхатэрапіі і самагіпнозу

Радыё Свабода 

​Напярэдадні сходу частка не спрактыкаваных у палітыцы асобаў пад узьдзеяньнем афіцыйных СМІ чакала нейкага сур’ёзнага абмеркаваньня і лёсавызначальных рашэньняў. Масаваная прапаганда вакол УНС спарадзіла ў абываталя завышаныя чаканьні. Але нават на якасную імітацыю ўлады не наважыліся.

Міністар абароны Літвы сказаў, што краіна разглядае варыянт абмежаваньня дапамогі ўкраінцам прызыўнога ўзросту

Радыё Свабода 

Урады Літвы і Польшчы задумаліся аб дапамозе афіцыйнаму Кіеву ў вяртаньні ўкраінскіх маладых людзей, якія ўхіляюцца ад удзелу ў вайне.

Ва Ўкраіне арыштавалі маёмасьць кампаніі, заснаванай падсанкцыйным Гомельскім радыёзаводам

Радыё Свабода 

Пад арышт трапіла база адпачынку «Луч», што ў сяле Грыбаўка Адэскай вобласьці. База мае 8 корпусаў на першай лініі ад мора. Сама кампанія знаходзіцца ў Адэсе.

Як узбэцкая фірма, зьвязаная зь сям’ёй прэзыдэнта, зарабіла мільёны на «палюбоўных угодах». Расьсьледаваньне Радыё Свабода

Радыё Свабода 

Малавядомая кампанія, зьвязаная зь сямʼёй узбэцкага прэзыдэнта Шаўката Мірзіёева, атрымала сакрэтныя дзяржаўныя кантракты больш як на 100 мільёнаў даляраў, у тым ліку на пастаўку прыроднага газу па завышанай цане найбуйнейшаму вытворцу цэмэнту ў краіне, высьветліла ўзбэцкая служба Радыё Свабода.

«Вы вельмі моцна шкодзіце сваім сваякам». Лукашэнка прыгразіў беларусам замежжа рэпрэсіямі супраць іх родных і пазбаўленьнем маёмасьці

Радыё Свабода 

Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні VII Усебеларускага народнага сходу 25 красавіка прыгразіў беларусам, якія выехалі за мяжу і «выношваюць пляны супраць Беларусі», рэпрэсіямі супраць іхных сваякоў, а таксама пазбаўленьнем іх уласнасьці.

Асуджаны на «хатнюю хімію» фотажурналіст Аляксандар Васюковіч выехаў зь Беларусі

Радыё Свабода 

Вядомы беларускі фотажурналіст Аляксандар Васюковіч сёлета ў студзені быў асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі за нібыта ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, якія ён асьвятляў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«Дзяцей даводзілася забіраць экстрана». Пракуратура Гарадзеншчыны распавяла пра парушэньні ў сыстэме абароны правоў дзяцей

Радыё Свабода 

Паводле ведамства, у шэрагу выпадкаў дзяцей зь сям’і даводзілася адбіраць экстрана, бо адказныя ведамствы своечасова не прынялі меры па іх абароне.

Стала вядома пра гібель ва Ўкраіне яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расеі. Што пра яго вядома

Радыё Свабода 

«Наша Ніва» даведалася пра сьмерць яшчэ аднаго беларуса, які ваяваў ва Ўкраіне на баку Расеі. Віталь Чыбісаў пасьпеў паваяваць каля чатырох месяцаў. Яму было 22 гады.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *