Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Апрель
2024

Новости за 09.04.2024

Жонка Алеся Бяляцкага паведаміла пра пагаршэньне ягонага здароўя ў турме

Радыё Свабода 

Для беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага 9 красавіка стала тысячным днём у турме ў Беларусі. Ягоная жонка Натальля Пінчук у інтэрвію Associated Press распавяла пра асьцярогі з нагоды здароўя мужа.

Беларусам замежжа, якія дапамагалі рэпрэсаваным, пачалі пісаць са Сьледчага камітэту і ГУБАЗіКу

Радыё Свабода 

Зь беларусамі за мяжой спрабуюць выйсьці на сувязь супрацоўнікі ГУБАЗіКу і СК, паведаміла праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, якая займаецца прамой падтрымкай палітвязьняў у Беларусі.

Аднавілі рух цягнікоў у напрамку Масква — Менск у Смаленскай вобласьці, дзе напярэдадні абрынуўся мост

Радыё Свабода 

9 красавіка ў Смаленскай вобласьці Расеі адкрылі рух цягнікоў у напрамку Масква — Менск. Напярэдадні там абваліўся аўтамабільны мост над чыгункай.

Памёр навуковец Пітэр Гігс, які прадказаў існаваньне адной з элемэнтарных часьцінак

Радыё Свабода 

Памёр брытанскі навуковец, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы Пітэр Гігс, які прадказаў існаваньне да таго невядомай часьцінкі — базона. Пра яго сьмерць паведаміў Эдынбурскі ўнівэрсытэт, дзе Гігс быў ганаровым прафэсарам.

«Усіх прыхільнікаў Лукашэнкі ня выправіш, як Васілеўскую, у космас» — пісьменьніца Сьвятлана Курс

Радыё Свабода 

Палёт у космас беларускі Васілеўскай — посьпех краіны і народу, ці — толькі піяр Лукашэнкі? Ці варта дзякаваць Расеі за гэты касьмічны палёт? Чаму стаўленьне да касьмічнай экспедыцыі Васілеўскай падзяляе беларусаў?



У сталіцы Грузіі адбыўся «Марш свабоды супраць расейскага закону»

Радыё Свабода 

У цэнтры Тбілісі каля дзесяці тысяч чалавек у аўторак узялі ўдзел у маніфэстацыі супраць плянаў урадавай партыі «Грузінская мара» прыняць закон «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву», які прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і апазыцыйныя партыі называюць «расейскім законам».

У Літве прапанавалі ануляваць ДНЖ беларусам, якія часта езьдзяць на радзіму. Ціханоўская пракамэнтавала

Радыё Свабода 

У Сейме Літвы зарэгістравалі папраўку, якая, сярод іншага, прапануе анулёўваць дазвол на часовае пражываньне беларусам, якія часта езьдзяць радзіму. Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што яе каманда спрабуе пераканаць дэпутатаў літоўскага Сэйму не прымаць папраўку.

Ці аб'яднае космас беларусаў? Гутарка зь пісьменьніцай Сьвятланай Курс

Радыё Свабода 

Палёт у космас беларускі Васілеўскай – посьпех краіны, народу ці піяр Лукашэнкі? Ці варта казаць дзякуй Расеі за яе палёт? Чаму стаўленьне да палёту Васілеўскай падзяляе беларусаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае пісьменьніца Сьвятлана Курс.

Беларускаму актывісту патрэбная тэрміновая рэабілітацыя, каб уратаваць руку пасьля аварыі. Ідзе дабрачынны збор

Радыё Свабода 

Алег Кірлік быў вымушаны зьехаць зь Беларусі ў Польшчу пасьля падзеяў 2020 году. У лістападзе 2023-га ён трапіў у аварыю, у выніку якой можа застацца без рукі. Цяпер яму неабходны тэрміновы курс рэабілітацыі.

«Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 2: Сьледчыя ізалятары «Валадарка» і «Амэрыканка»

Радыё Свабода 

Гэта «Архіпэляг БЕЛАГ». Новы падкаст Радыё Свабода пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму. З вамі Ганна Соўсь. У сямі частках мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатні арышт, «хімію», этапы, калёнію, турму і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч. Гэтая частка прысьвечаная найбольш вядомым сьледчым ізалятарам у Менску... Читать дальше...

Журналісты выкрылі супрацоўніка ФСБ Расеі, які сачыў за прадстаўнікамі беларускай дыяспары

Радыё Свабода 

Супрацоўнік ФСБ Расеі Сяргей Дубаў гадамі сачыў за прадстаўнікамі беларускіх арганізацый у Расеі і спрабаваў уплываць на фармаваньне ідэі «адзінага народу» беларусаў і расейцаў.

Украіна спыніла дзеяньне дамоваў зь Беларусьсю аб супрацы памежных абласьцей

Радыё Свабода 

Пасьля расейскага вайсковага ўварваньня, падтрыманага Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі, Украіна дэнансавала больш за 50 міжнародных дакумэнтаў, якія вызначалі супрацу зь Беларусьсю ў розных сфэрах — выйшла зь іх або спыніла іх дзеяньне.

Гвалту ўдосталь, а народнай любові не відаць. Навошта Лукашэнка памяняў галоўнага ідэоляга

Радыё Свабода 

Таталітарны рэжым мае патрэбу ў шчырай адданасьці і падтрымцы народу, а ня толькі ў гвалце. Гвалту ў сёньняшняй Беларусі дастаткова, а вось народнай любові не відаць. Таму Лукашэнка і мяняе кіраўніка, адказнага за ідэалягічную працу.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *