Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Апрель
2024

Новости за 04.04.2024

Амбасадары краін ЭЗ у Славакіі адмовіліся ўдзельнічаць у цырымоніі, на якую запрасілі дыпляматаў зь Беларусі і Расеі

Радыё Свабода 

Цырымонія павінна прайсьці 4 красавіка ў мэмарыяльным комплексе Славін, які быў адкрыты ў славацкай сталіцы 3 красавіка 1960 году.

Пасол Беларусі абурыўся, што на дзяржаўным тэлеканале ў Расеі паказалі сьпявачку Агурбаш

Радыё Свабода 

Амбасадар Беларусі ў Маскве Дзьмітры Круты выказаў абурэньне гендырэктару расейскага «Першага канала» Канстанціну Эрнсту з прычыны зьяўленьня ў этэры беларускай сьпявачкі Анжалікі Агурбаш, паведамляе тэлегармка-нал SOTA.

Колькасьць пацярпелых пры землятрусе на Тайвані вырасла да 1038, 9 чалавек загінулі. У Японіі адбыўся землятрус ля ўзьбярэжжа Фукусімы

Радыё Свабода 

Колькасьць пацярпелых пры землятрусе на Тайвані вырасла да 1038, дзевяць чалавек загінулі, паведаміў кітайскі міжнародны тэлеканал CGTN са спасылкай на супрацоўнікаў экстраных службаў.



У ЗША адбылася крэмацыя цела беларускага хакеіста Канстанціна Кальцова

Радыё Свабода 

Першы трэнэр знакамітага беларускага хакеіста Канстанціна Кальцова Уладзіслаў Астапенка распавёў ТАСС падрабязнасьці пахаваньня свайго былога вучня. Канстанцін Кальцоў памёр у Маямі 18 сакавіка, яму было 42 гады.

NATO адзначае 75 гадоў з дня ўтварэньня. Альянс кантралюе 50% сусьветнай эканамічнай і вайсковай моцы

Радыё Свабода 

Альянс, у неабходнасьці якога сумняваліся пасьля заканчэньня халоднай вайны, атрымаў дакладнае адчуваньне мэты пасьля пачатку поўнамаштабнага канфлікту ва Ўкраіне.

На БТ паказалі затрыманых, якія хадзілі на суды і паведамлялі праваабаронцам вынікі

Радыё Свабода 

На дзяржаўным тэлеканале АНТ 3 красавіка выйшаў сюжэт аб затрыманьні ў Берасьцейскай вобласьці за садзейнічаньне праваабарончаму цэнтру «Вясна». Затрыманыя беларусы хадзілі назіраць за судамі ў крымінальных «пратэставых» справах і паведамлялі праваабаронцам вынікі судовых паседжаньняў.

У расейскай Думе абурыліся, што школьнікам прапанавалі напісаць сачыненьне паводле ўрыўку з кнігі Алексіевіч

Радыё Свабода 

Кіраўніца камітэту абароны сям’і Дзярждумы РФ Ніна Астаніна накіравала дэпутацкі запыт на імя міністра асьветы Расеі, патрабуючы разабрацца, чаму ў адзіным дзяржаўным іспыце (ЕГЭ) па расейскай мове быў тэкст беларускай пісьменьніцы, нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч.

Расея ўдарыла па Харкаве дронамі «Шагед». Пашкоджаныя жылыя дамы, ёсьць загінулыя

Радыё Свабода 

Расейскія вайскоўцы ў ноч на 4 красавіка ўдарылі па Харкаве дронамі «Шагед». У горадзе прагрымела некалькі выбухаў, пашкоджаныя жылыя дамы. Мясцовыя ўлады паведамілі, што ў выніку ўдару загінулі чатыры чалавекі.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *