Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Январь
2024

Новости за 04.01.2024

У Вільні зьявіцца помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл

Радыё Свабода 

У дворыку бібліятэкі Ўрублеўскіх Літоўскай акадэміі навук у Вільні да 2026 года зьявіцца помнік каралю Польшчы і вялікаму князю Літоўскаму Жыгімонту Аўгусту і ягонай жонцы Барбары Радзівіл, паведамляе Delfi.lt.

«Патрыятычнае выхаваньне маладых кадраў і іх замацаваньне на месцах». Лукашэнка зацвердзіў абноўленую Канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі

Радыё Свабода 

Аляксандар Лукашэнка падпісаў першы ў 2024 годзе ўказ, якім зацьвердзіў абноўленую канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі.

Расея заявіла пра зьнішчэньне 10 ракет у небе над анэксаваным Крымам. Ва Ўкраіне пацьвердзілі атаку па паўвостраве

Радыё Свабода 

Расейскія сродкі СПА зьбілі 10 авіяцыйных кіраваных ракет у небе над анэксаваным Крымам, паведамілі 4 студзеня ў Мінабароны Расеі.

Прагнозы экспэртаў на 2024 год: амаль ніхто не чакае ні грамадзкіх пратэстаў, ні вызваленьня палітвязьняў

Радыё Свабода 

1 і 3 студзеня на сайце Свабоды былі апублікаваныя прагнозы на 2024 год 18-ці палітычных экспэртаў. Цікава прааналізаваць, у чым экспэрты паміж сабой згодныя, а наконт чаго ў ацэнках ёсьць істотныя разыходжаньні.



Халіфат імя Лукашэнкі? Небясьпеку для вернікаў новага закону тлумачаць пастар і тэалягіня

Радыё Свабода 

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае рэлігійныя арганізацыі цягам году прайсьці перарэгістрацыю. Патрабаваньні і абмежаваньні сталі больш жорсткімі. Пра тое, хто зь беларускіх вернікаў можа апынуцца па-за законам, разважаюць тэалягіня Натальля Васілевіч і пратэстанцкі пастар, колішні кіраўнік «Маладога фронту» Зьміцер Хведарук.

Мабільных апэратараў Беларусі абавязалі даваць падатковай дыстанцыйны доступ да базы абанэнтаў

Радыё Свабода 

Беларускіх апэратараў мабільнай сувязі абавязалі надаваць Міністэрству па падатках і зборах зьвесткі пра абанэнтаў. Адпаведныя нормы прадугледжаныя зьменамі ў Падатковы кодэкс, якія зацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка.

Беларусбанк вырашыў даваць танныя крэдыты пад 4%, але ёсьць нюанс. Расказваем, што ня так з такім рашэньнем

Радыё Свабода 

Узяць такі танны крэдыт можна, толькі калі набудзеш за яго беларускі міні-трактар, тэлевізар, лядоўню ці мэблю. Глядзім, што дасьць такая мера.

Трамп папрасіў Вярхоўны суд ЗША аб допуску да праймэрыз у Каларада

Радыё Свабода 

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 3 студзеня зьвярнуўся ў Вярхоўны суд ЗША з афіцыйнай просьбай пакінуць ягонае імя ў выбарчым бюлетэні на праймэрыз (папярэдніх выбарах) у Каларада.

У Кіргізстане мужчыну асудзілі на 5 гадоў калёніі за ўдзел у вайне ва Ўкраіне: ён ваяваў у складзе ПВК «Вагнэр»

Радыё Свабода 

Суд у Кіргізстане асудзіў да пяці гадоў зьняволеньня 27-гадовага мясцовага жыхара Бекназара Баругул уулу за ўдзел у вайне ва Ўкраіне ў складзе ПВК «Вагнэр», паведамляе кіргізская служба Радыё Свабода/Азаттык.

Маці — дасьледчыца мовы Коласа, сам ствараў умовы расейскім інвэстарам. Што вядома пра новага міністра эканомікі Юрыя Чабатара

Радыё Свабода 

Новы міністар эканомікі адпрацаваў у ведамстве больш за 20 гадоў. Апошнім часам ён шмат займаўся тэмай імпартазамяшчэньня і замежных інвэстыцый.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *