Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Январь
2024

Новости за 27.01.2024

«Пасьлядоўнікі нацысцкіх катаў». Што нагаварылі Пуцін і Лукашэнка падчас адкрыцьця мэмарыялу з нагоды гадавіны блякады

Радыё Свабода 

Аляксандар Лукашэнка распачаў чарговы візыт у Расею, падчас якога разам з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным прыняў удзел у цырымоніі адкрыцьця ў Ленінградзкай вобласьці Мэмарыяльнага комплексу ў памяць аб мірных жыхарах СССР — ахвярах нацысцкага генацыду.

Ва Ўкраіне пацьвердзілі імёны 65 ваеннапалонных са сьпісу, апублікаванага Расеяй

Радыё Свабода 

Украінскі каардынацыйны штаб па абыходжаньні з ваеннапалоннымі пацьвердзіў, што 65 ваеннапалонных са сьпісу, апублікаванага расейскім бокам, плянавалася абмяняць 24 студзеня.

Праўладная «Белая Русь» адпраўляе больш за 50 тон нібы гуманітарнай дапамогі ў акупаваны Данбас, — расейскія СМІ

Радыё Свабода 

Як паведамляе расейскае агенцтва ТАСС, «жыхары Беларусі сабралі больш за 50 тон гуманітарнай дапамогі для Данбаса, першая партыя ўжо накіравалася ў рэгіён у рамках акцыі „Белая Русь" — дзецям Данбаса».

Супрацоўнікаў БДУ абавязалі справаздачыцца кіраўніцтву пра ўсе свае кантакты падчас паездак за мяжу

Радыё Свабода 

Супрацоўнікі БДУ з 1 студзеня пасьля вяртаньня з-за мяжы абавязаныя запоўніць адмысловую анкету, расказаць пра ўсіх, зь кім бачыліся падчас паездкі ды здаць іхныя кантакты, паведамляе «Эўрарадыё».

«Будзем размаўляць з польскім урадам аб запуску альтэрнатыўных праграм падтрымкі», — Вячорка аб спыненьні візавай праграмы для беларускіх ІТ

Радыё Свабода 

«Новы польскі ўрад пераглядае зараз многія праграмы і рашэньні мінулага кабінэта. Будзем размаўляць з польскім бокам аб запуску альтэрнатыўных праграм падтрымкі беларусаў».

ЗША рыхтуюць стратэгію падтрымкі Ўкраіны: 2024-ты ў абароне, няма акцэнту на вызваленьні тэрыторый — The Washington Post

Радыё Свабода 

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна распрацоўвае плян доўгатэрміновай падтрымкі Ўкраіны ў вайне супраць Расеі, аднак гэты плян не прадугледжвае якіх-небудзь істотных зьменаў лініі фронту на карысьць Украіны ў 2024 годзе.

У Нацбанку пабачылі дэвальвацыйныя і інфляцыйныя рызыкі для эканомікі Беларусі. Чым іх тлумачаць

Радыё Свабода 

Як вынікае з дакладу першага намесьніка старшыні праўленьня Нацбанку Сяргея Калячыца, у беларускай эканоміцы ўтварыўся дысбалянс з прычыны «лішніх» грошай, якія зьявіліся праз попыт насельніцтва і бізнэсу на крэдыты.



«Фінансаваньня — на месяц, 17 супрацоўнікаў у беларускіх турмах». Дырэктарка «Белсату» распавяла, што адбываецца з каналам

Радыё Свабода 

Тэлеканал «Белсат» будзе працягваць бесьперапынна працаваць увесь люты, паведаміла ў Фэйсбуку дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская.

Беларуска Арына Сабаленка выйграла Australian Open

Радыё Свабода 

У Мэльбурне завяршыўся першы турнір сэрыі Вялікага шлема 2024 году ў адзіночным разрадзе. Як і год таму, у вырашальным матчы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі перамагла Арына Сабаленка.

Скандал у ААН: супрацоўнікаў агенцтва па наданьні дапамогі палестынцам падазраюць ва ўдзеле ў нападзе ХАМАС на Ізраіль

Радыё Свабода 

Блізкаўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам аб’явіла аб звальненьні некалькіх сваіх супрацоўнікаў. Іх падазраюць ва ўдзеле ў нападзе групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году.

Лукашэнка паляцеў у Расею, дзе правядзе перамовы з Пуціным

Радыё Свабода 

27 студзеня Аляксандар Лукашэнка накіраваўся з працоўным візытам у Расею, дзе, сярод іншага, плянуе правесьці двухбаковыя перамовы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

7 простых парадаў, як жыць даўжэй і здаравей

Радыё Свабода 

Чалавецтва шукае сакрэт неўміручасьці на працягу тысячагодзьдзяў. Цяпер у сьвеце існуе шмат розных, часам вельмі незвычайных, спосабаў працягнуць жыцьцё.

Сабіна Брыло: «Не хапае слоў, каб гаварыць пра невыноснае, і мы шчабечам абы-што, каб заглушыць бясконцы гул паветранай трывогі»

Радыё Свабода 

Дзеля каго ці дзеля чаго пісаць кнігі ў трагічны час бясконцых стратаў? Якою моваю выказваць боль? Чым ёсьць сёньня часовы дазвол на жыхарства ў разуменьні выгнаньнікаў з радзімы?

2023 год стаў рэкордным па колькасьці угодаў куплі-продажу кватэр у Беларусі

Радыё Свабода 

2023 год стаў рэкордным па ўгодах куплі-продажу кватэр у Беларусі. Толькі ў Менску заключылі 16,6 тысячы угодаў, у абласьцях — 11,9 тысячы, прычым чвэрць зь іх — у Горадні, сьведчыць статыстыка Дзяржкаммаёмасьці.

Вайна і санкцыі. Як два аптычныя заводы зь Ліды занялі розныя бакі ў канфлікце Ўкраіны і Расеі і чым гэта для іх абярнулася

Радыё Свабода 

Многія беларускія прадпрыемствы атрымалі эканамічны ўдар пасьля пачатку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і ўвядзеньня заходніх санкцый. Але ці выгадна ў час вайны падтрымліваць той ці іншы бок? Расказваем на прыкладзе двух беларускіх заводаў.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *