Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Январь
2024

Новости за 06.01.2024

У калядным віншаваньні Ціханоўская заклікала працаваць разам дзеля вяртаньня ў свабодную Беларусь

Радыё Свабода 

Раство — дзень, калі людзі знаходзяцца «у чаканьні нечага сьветлага і дзіўнага, у чаканьні цуду», адзначыла лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, віншуючы беларусаў, якія адзначаюць гэтае сьвята 7 студзеня.

На лайнэры Alaska Airlines падчас палёту адарваліся дзьверы аварыйнага выхаду. Авіякампанія прыпыніла палёты дзясяткаў Boeing 737 MAX 9

Радыё Свабода 

Нацыянальная рада па бясьпецы на транспарце і Фэдэральнае кіраваньне грамадзянскай авіяцыі ЗША пачалі праверкі, паведамляе Голас Амэрыкі.

«Прынялі яшчэ больш рэпрэсіўны закон аб рэлігіі». Спэцкамісія ЗША крытыкуе папраўкі, якія пастрожваюць умовы для рэлігійных арганізацый

Радыё Свабода 

Сытуацыя са свабодай рэлігіі ў Беларусі рэгрэсуе, гаворыцца ў заяве Камісіі ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе (USCIRF) у сувязі з тым, што 3 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі, якія карэктуюць законы па пытаньнях дзейнасьці рэлігійных арганізацый.

«Кошт адвагі і любові да радзімы», «Ня трэба цкаваць», «Парвіце пашпарт». Як у сеціве па-рознаму рэагуюць на затрыманьне музыкаў Nizkiz

Радыё Свабода 

У сацсетках актыўна абмяркоўваюць затрыманьне музыкаў гурту Nizkiz — ад словаў падтрымкі, шкадаваньня да неразуменьня, чаму музыкі, ведаючы на небясьпеку, не зьяжджалі зь Беларусі і выяжджалі на канцэрты за мяжу.

Васілеўская выправіцца ў космас з алімпійскім сьцягам – за 4,5 месяца да Алімпіяды, дзе не будзе прадстаўнікоў Беларусі

Радыё Свабода 

Удзельнікам экспэдыцыі, якія адправяцца на Міжнародную касьмічную станцыю сёлета ўвесну, дазволена ўзяць з сабой толькі 1 кг асабістых рэчаў.

У 2023 годзе на падставе артыкула аб «экстрэмісцкіх матэрыялах» рэпрэсавалі 2,8 тыс. чалавек — праваабаронцы

Радыё Свабода 

У 2023 годзе мінімум 2.791 чалавек быў падвергнуты рэпрэсіям паводле артыкулу 19.11 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях (распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або прапагандуе такую дзейнасьць).



«Затрыманьне музыкаў Nizkiz — чарговы ганебны акт помсты з боку рэжыму», — Ціханоўская

Радыё Свабода 

«Беларускі рэжым працягвае нястомна наступаць на нашу культуру», — такім чынам лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на затрыманьне музыкаў Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшы і Дзьмітрыя Халяўкіна.

Ганна Янкута: «Пакуль мы жывём за мяжой, нашы сады і клюмбы зарастаюць пустазельлем»

Радыё Свабода 

Літаратарка Ганна Янкута, якая змушаная была пасьля 2020-га зьехаць з радзімы, лічыць, што найлепшыя яе чытачы засталіся ў Беларусі. Але кнігі яе там цяпер не друкуюцца, а выдадзеныя за мяжой туды не трапляюць.

Іней на нарах, «шкляныя» робы, тушкі галубоў у вэнтыляцыі. Як вязьні беларускіх турмаў перажываюць зімовыя маразы

Радыё Свабода 

Іней на нарах, «шкляныя» робы, тушкі галубоў у вэнтыляцыі. Былыя палітвязьні расказалі Свабодзе, што робіцца ў беларускіх СІЗА, турмах і калёніях падчас зімовых маразоў.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *