Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Январь
2024

Новости за 23.01.2024

У выніку маштабнага выцеку дадзеных 26 мільярдаў запісаў зь сеціва апынуліся ў адкрытым доступе

Радыё Свабода 

Уцечка, якая зьмяшчае асабістыя дадзеныя карыстальнікаў буйных сацыяльных сетак, інтэрнэт-сэрвісаў і ўрадавых арганізацый па ўсім сьвеце, амаль напэўна зьяўляецца самай буйной з калі-небудзь выяўленых. Пад удар трапілі і беларускія дамэны.

Навошта ўладзе ўяўная канкурэнцыя на выбарах? — тлумачэньне былога супрацоўніка адміністрацыі Лукашэнкі

Радыё Свабода 

Чаму на выбарах у Палату прадстаўнікоў ва ўсіх акругах вылучана два і больш кандыдатаў? Як падлічваюць галасы на такіх выбарах? Ці ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі «крамлёўская партыя»?

Апублікаваны поўны сьпіс намінантаў на кінапрэмію «Оскар». Хто там, акрамя «Барбі» і «Апэнгеймэра»?

Радыё Свабода 

Амэрыканская кінаакадэмія апублікавала сьпіс намінантаў на прэмію «Оскар» 2024 году. У катэгорыі «Найлепшы дакумэнтальны фільм» на прэмію прэтэндуе ўкраінская стужка «20 дзён у Марыюпалі» Мсьціслава Чарнова.

Як абараніцца ад хакераў рэжыму, — прадстаўнік BelPol

Радыё Свабода 

Што вядома пра атакі на старонкі беларускіх палітыкаў і ініцыятываў? Ці забароняць у Беларусі VPN і чым гэта пагражае карыстальнікам? Пра гэта расказвае прадстаўнік ініцыятывы BelPol Мацьвей Купрэйчык.



Супраць працаўнікоў маёнтку Падароск спынілі крымінальную справу, але сам маёнтак ва ўладальніка забралі

Радыё Свабода 

Прадпрымальнік і мэцэнат Павал Падкарытаў прайшоў праз два судовыя працэсы, якія расьцягнуліся на 6 пасяджэньняў, але ў выніку ня змог захаваць маёнтак.

Мінфін паабяцаў знайсьці «комплексны падыход» для выплат па эўрабондах

Радыё Свабода 

Міністэрства фінансаў Беларусі адрэагавала на ліст расейскіх уладальнікаў беларускіх эўрабондаў, якія не выключаюць зварот у суд, і паабяцала выпрацаваць комплексны падыход.

Пад Вільняй знайшлі магілу беларускага паэта Ўладзіслава Сівіцкага (Старога Ўласа)

Радыё Свабода 

Пад Вільняй знайшлі магілу беларускага паэта Ўладзіслава Сівіцкага, вядомага пад псэўданімам «Стары Ўлас». Пра гэта ў фэйсбуку піша дасьледчык-архівіст Зьміцер Юркевіч.

На Захадзе няма адзінства ў разуменьні таго, наколькі сур’ёзнай пагрозай зьяўляецца пуцінская Расея, — аналітык Ніжнікаў

Радыё Свабода 

Аналітык Фінскага інстытуту міжнародных адносін Рыгор Ніжнікаў аналізуе асновы абноўленай ваеннай дактрыны Беларусі, ацэньвае імавернасьць пачатку вялікай вайны і разважае пра тое, чаму Захад па-ранейшаму недаацэньвае расейскую пагрозу.

«Гэта можа быць рэпэтыцыя». Як адбывалася кібэратака на дэмакратычныя структуры і ці можна абараніцца ад гэтага

Радыё Свабода 

За апошнія суткі пад масавую атаку трапілі акаўнты Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі ў Instagram, праект «Палітвязынка» ды іншыя структуры. Разьбіраемся, што адбылося і як вырашыць праблему.

За ўхіленьне ад прызыву ў войска сілавікі затрымалі беларуса, які вярнуўся з ЗША

Радыё Свабода 

Сілавікі затрымалі 28-гадовага беларуса ў аэрапорце ў Менску ў канцы 2023 году. Ён жыў у ЗША і з 2016 году знаходзіўся ў вышуку за ўхіленьне ад прызыву ў войска, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Расея заявіла, што кампанія Apple заплаціла ў бюджэт звыш 13 млн даляраў антыманапольных штрафаў

Радыё Свабода 

Шматнацыянальны тэхналягічны гігант Apple выплаціў ураду Расеі 13,2 мільёна даляраў штрафу, паведаміла Фэдэральная антыманапольная служба (ФАС) Расеі ў панядзелак.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *