Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Январь
2024

Новости за 18.01.2024

Прадстаўнік МУС: «Карта паляка» наносіць шкоду нацыянальнай бясьпецы Беларусі

Радыё Свабода 

Начальнік Дэпартамэнта грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун у эфіры АНТ расказаў, для каго наяўнасьць «карты паляка» ці іншага замежнага дакумэнта можа мець наступствы, а таксама паразважаў, наколькі правільна сёньня іх мець беларусам.

Міністар Алейнік абмеркаваў з прадстаўніком Паўночнай Карэі «паглыбленьне супрацы». З кім яшчэ ён сустрэўся на форуме недалучэньня?

Радыё Свабода 

«Паглыбленьне двухбаковага супрацоўніцтва» абмеркаваў 18 студзеня на палях саміту Руху недалучэньня ў Кампале (Уганда) міністар замежных справаў Сяргей Алейнік з намесьнікам кіраўніка МЗС КНДР Кім Сон Джунам.

Беларусаў, якія не паведамілі пра замежнае грамадзянства, будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці

Радыё Свабода 

Беларусы абавязаныя паведамляць у кампэтэнтныя органы пра наяўнасьць у іх другога грамадзянства. Невыкананьне гэтага абавязку пакуль што ня цягне за сабой адказнасьці, але хутка гэта будзе выпраўлена, заявіў у эфіры АНТ начальнік дэпартамэнту МУС па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун.

Пасаду «дэмакратычнай лідэркі» ў Ціханоўскай у выніку «выбараў» 2025 году ніхто не адбярэ, — Мажэйка

Радыё Свабода 

Палітоляг, рэдактар «Беларускага штогодніку» Вадзім Мажэйка аналізуе вынікі сустрэчаў на форуме ў Давосе, разважае пра ўменьне спалучаць тактычныя і стратэгічныя мэты і адказвае на пытаньне, ці існуе «праблема 2025 году» для легітымнасьці Ціханоўскай.

NATO правядзе найбуйнейшыя амаль за 40 гадоў вучэньні ў Эўропе

Радыё Свабода 

На наступным тыдні NATO пачне найбуйнейшыя амаль за 40 гадоў вайсковыя вучэньні ў Эўропе. У іх возьмуць удзел каля 90 тысяч чалавек, авіяцыя і караблі NATO і Швэцыі. Раней анансавалася, што ўдзел у манэўрах возьмуць каля 40 тысяч чалавек.

Эстонія адмовілася працягваць дазвол на жыхарства кіраўніку мясцовай мітраполіі РПЦ праз пагрозу нацыянальнай бясьпецы

Радыё Свабода 

Эстонія адмовілася працягваць дазвол на жыхарства кіраўніку мясцовай мітраполіі Расейскай праваслаўнай царквы Яўгенію (Валерыю Рашэтнікаву).

«Гэта прывядзе да зьнікненьня». Рэдактары і мэдыяэкспэрты расказваюць пра сытуацыю, у якой апынуліся незалежныя СМІ

Радыё Свабода 

Скарачэньне заробкаў, прыпыненьне выхаду, зварот па дапамогу да чытачоў. Што адбываецца зь беларускімі незалежнымі СМІ праз тры гады пасьля пратэстаў?



Алексіевіч: Мы прапаноўвалі перамену жыцьця і ўлады не праз кроў, але нас сьцягнулі на зямлю

Радыё Свабода 

14 студзеня 2024 года Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася са сваімі чытачамі ў Бэрліне, каб паразмаўляць пра дыктатуру і рэвалюцыю, цяперашні час, лёс Беларусі і рэгіёну.

Беларусь – адна з трох краін, на якія прыпадае траціна зьняволеных у сьвеце журналістаў, – CPJ

Радыё Свабода 

Беларусь на трэцім месцы ў сьвеце па колькасьці зьняволеных журналістаў, гаворыцца ў штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Камітэт Абароны журналістаў (CPJ).

У Чарнігаўскай вобласьці ў пяцікілямэтровай зоне ад мяжы зь Беларусьсю і Расеяй уводзяць дадатковыя абмежаваньні

Радыё Свабода 

Цяпер для знаходжаньня на памежнай тэрыторыі, якую павялічылі да 5 кілямэтраў, грамадзяне павінны будуць атрымаць адпаведны дазвол.

У Віцебску за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў асудзілі мастачку Дзямшову

Радыё Свабода 

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 18 студзеня разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненьні да мастачкі Натальлі Дзямшовай, паведаміў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!»

Мінадукацыі Польшчы паабяцала павысіць стыпэдыі студэнтам Праграмы імя Каліноўскага

Радыё Свабода 

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі паведаміў пра вынікі сустрэчы стыпэндыятаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага для беларускіх студэнтаў у Польшчы зь яе каардынатарамі.

Фэйкавы парлямэнт: што там насамрэч робіцца

Радыё Свабода 

У Беларусі пачалі рэгістраваць кандыдатаў у дэпутаты. Сёньня будзем разьбірацца, чым насамрэч займаецца Палата прадстаўнікоў, каго яны прадстаўляюць і для каго працуюць.

«Хлопцаў раптам паднялі і этапавалі». Палітвязьняў масава «тасуюць» паміж калёніямі

Радыё Свабода 

Розныя крыніцы паведамляюць пра масавы перавод палітвязьняў з папраўчых калёній, у якіх яны адбывалі пакараньне, у іншыя месцы. Былыя палітвязьні і праваабаронцы адзначаюць, што такой практыкі раней не было.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *