Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Январь
2024

Новости за 09.01.2024

Да 6 гадоў калёніі — прысуды 9 добрускім чыноўнікам і гаспадарнікам, у тым ліку «кіраўніку году» і дэлегату «Ўсебеларускага сходу»

Радыё Свабода 

Суд Добрушскага раёна вынес прыгаворы былому першаму намесніку старшыні Добрушскага райвыканкама, дзеючым і былым кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Беларускі Чырвоны Крыж страціць больш як 4 млн рублёў, бо на пасадзе застаўся падазраваны ў вывазе дзяцей з акупаванай тэрыторыі

Радыё Свабода 

Беларускі Чырвоны Крыж (БЧК) пазбавіцца фінансаваньня на суму больш за 4,2 млн рублёў у выніку прыпыненьня з 1 сьнежня 2023 года сяброўства ў Міжнароднай фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧКіЧП).

Першае інтэрвію знакамітага беларускага дырыгента пра скандальнае звальненьне з адэскай опэры

Радыё Свабода 

Знакамітага беларускага дырыгента Вячаслава Чарнуху-Воліча летась звольнілі зь адэскай опэры, а перад гэтым — зь беларускага опэрнага тэатру за падтрымку мірных пратэстаў. Цяпер дырыгент працуе ў кішынёўскай опэры. Што насамрэч адбылося і якая пазыцыя самога дырыгента? Наш госьць — Вячаслаў Чарнуха-Воліч, зь якім мы гаворым ня толькі пра тое, што адбывалася зь ім ва Ўкраіне падчас вайны, але і пра сытуацыю ў беларускім тэатры опэры і балета, адкуль за апошнія тры гады звольненілі дзясяткі знакавых музыкаў.

«Нехта не хацеў, каб беларус займаў высокае месца ў адным з найлепшых тэатраў Украіны». Першае інтэрвію Чарнухі-Воліча пра звальненьне

Радыё Свабода 

Знакамітага беларускага дырыгента Вячаслава Чарнуху-Воліча звольнілі з адэскай опэры за фота з мужам расейскай опэрнай сьпявачкі Ганны Нятрэбкі, новым дырэктарам бакінскай опэры, а перад гэтым — зь беларускага опэрнага тэатру за падтрымку мірных пратэстаў. Цяпер дырыгент працуе ў Кішынэўскай опэры.

Вязьняў зь СІЗА №1 у Менску маюць перавесьці ў іншыя месцы зьняволеньня да канца чэрвеня. Што зробяць зь Пішчалаўскім замкам

Радыё Свабода 

Пішчалаўскі замак, у якім разьмяшчаецца СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, плянуюць вызваліць у другім квартале 2024 году.

Што прагназуюць беларускай эканоміцы ўрад і міжнародныя фінансавыя інстытуцыі?

Радыё Свабода 

Афіцыйны прагноз беларускага ўраду прадугледжвае рост ВУП сёлета на ўзроўні 3.8%. Выданьне Myfin.by прапануе агляд прагнозаў міжнародных фінансавых інстытуцыяў для Беларусі на 2024 год.

Толькі ў Нацбанк шукаюць 85 спэцыялістаў. Як кадравы голад закрануў беларускі дзяржапарат

Радыё Свабода 

Нястача кадраў Беларусі закранула і чыноўнікаў. Ім прапануюць больш за 4800 рублёў заробку і абяцаюць сацыяльныя гарантыі. Глядзім, каго шукаюць і пра што гэта сьведчыць.



У Сейме Літвы не хапае галасоў, каб узмацніць абмежаваньні для беларусаў, — дэпутат Кашчунас

Радыё Свабода 

У Сейме Літвы не хапае галасоў, каб уніфікаваць нацыянальныя абмежаваньні для грамадзян Беларусі з тымі абмежаваньнямі, якія дзейнічаюць у дачыненьні да расейцаў.

Вярхоўны суд пакінуў у сіле сьмяротны вырак жыхару Слуцку

Радыё Свабода 

У Вярхоўным судзе 9 студзеня разгледзелі апэляцыйныя скаргі асуджанага да сьмяротнага пакараньня случака Аляксандра Таратуты і ягонай жонкі грамадзянкі Расеі Анастасіі, якіх раней прызналі вінаватымі ў забойстве іх трохгадовага дзіцяці.

Ціханоўская сустрэлася з маршалкамі Сэйму і Сэнату Польшчы. ФОТА

Радыё Свабода 

Сьвятлана Ціханоўская разам са сваёй камандай працягвае візыт у Польшчу, дзе праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі новаабарнага ўраду. 9 студзеня ў яе таксама заплянаваная сустрэча з прэзыдэнтам Анджэем Дудам.

Беларускай жонцы вядомага літоўскага актора ўсё ж выдалі дазвол на жыхарства ў Літве

Радыё Свабода 

Вядомы літоўскі актор Уладас Багдонас расказаў, што сутыкнуўся з праблемай: у ягонай жонкі, грамадзянкі Беларусі Алены Ліопа, скончыўся дазвол на жыхарства ў Літве і яна была вымушаная зьехаць на радзіму.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *