Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Январь
2024

Новости за 19.01.2024

Навошта Лукашэнка мяняе кіраўніка сваёй адміністрацыі. Вынікі тыдня з Карбалевічам

Радыё Свабода 

Лукашэнка мяняе кіраўніка адміністрацыі. Завяршыўся этап вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. 2024-ы год абвясьцілі «годам якасьці».

Камітэт абароны журналістаў заступіўся за затрыманых у Беларусі калегаў і зьвярнуўся ў СК

Радыё Свабода 

Камітэт абароны журналістаў (CPJ) заклікае ўлады Беларусі зьняць усе абвінавачаньні з былога журналіста Аляксандра Зянкова, раскрыць сутнасьць абвінавачаньняў супраць блогера Алеся Сабалеўскага і прычыну нядаўняга затрыманьня былога апэратара Яўгена Глушкова, гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Горадзенскі айцішнік ахвяраваў тэлеграм-каналу 1,78 эўра — ГУБАЗіК прымусіў яго перавесьці дзіцячаму фонду 1000 даляраў

Радыё Свабода 

Айцішнік з Горадні адправіў данат «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу ў памеры 1 эўра 78 цэнтаў, а потым, каб «адкупіць віну», перавёў дзіцячаму фонду тысячу даляраў.

Эстонія пабудуе 600 абаронных бункераў уздоўж мяжы з Расеяй. Не застануцца ўбаку і Латвія зь Літвой

Радыё Свабода 

Міністры абароны краін Балтыі на сустрэчы ў пятніцу дамовіліся пра стварэньне абарончых зон на ўсходніх межах, каб супрацьстаяць магчымай агрэсіі Расеі.



Ці ёсьць у башкірскіх пратэстах паралелі з сытуацыяй у Беларусі

Радыё Свабода 

У Башкартастане — рэспубліцы ў складзе Расейскай Фэдэрацыі — некалькі дзён працягваюцца акцыі пратэсту пасьля таго, як там на 4 гады зьняволеньня засудзілі актывіста Фаіля Алсынава. Ці можна назваць гэтыя пратэсты праявай нацыянальнага руху і ці ёсьць нейкія паралелі з сытуацыяй у Беларусі — пра гэта кажа дырэктар татарска-башкірскай службы Радыё Свабода Рым Гільфанаў.

«Расея навучылася ў Лукашэнкі душыць як мага больш жорстка». Экспэрт аб пратэстах у Башкартастане

Радыё Свабода 

Ці можна назваць пратэсты ў Башкартастане праявай нацыянальнага руху і якія ёсьць нейкія паралелі з сытуацыяй у Беларусі — пра гэта кажа дырэктар татарска-башкірскай службы Радыё Свабода Рым Гільфанаў.

Імітацыя канкурэнцыі. Такіх выбараў незалежная Беларусь яшчэ ня бачыла

Радыё Свабода 

Выбары, якія неўзабаве павінны адбыцца ў Беларусі, адметныя тым, што ўпершыню за 33 гады існаваньня незалежнай дзяржавы да ўдзелу ў іх улада не дапусьціла апазыцыю. Гэта значыць, ня менш за палову насельніцтва ня будзе мець сваіх прадстаўнікоў у органах улады нават фармальна.

«Калі „экстрэмістаў“ ня будзе, іх знойдуць сярод сваіх». Чым палохаюць беларусаў перад выбарамі

Радыё Свабода 

Штомесяц у Беларусі праходзяць «Адзіныя дні інфармаваньня насельніцтва». Ідэолягі Гомельскай вобласьці падрыхтавалі матэрыял аб барацьбе з «экстрэмізмам». Свабода паглядзела, чым палохаюць беларусаў напярэдадні выбараў і як зрабіліся «экстрэмістамі» начальнікі і дзяржаўныя службоўцы.

Алейнік абмеркаваў з кіраўніком МЗС Індыі вайну Расеі супраць Украіны

Радыё Свабода 

«Падзеі, якія тычацца ўкраінскага канфлікту», абмеркаваў 18 студзеня на палях саміту Руху недалучэньня ў Кампале (Уганда) міністар замежных спраў Індыі Субраманьям Джайшанкар зь беларускім калегам Сяргеем Алейнікавым.

Два беларусы, якія ехалі на цягніку Калінінград — Пецярбург, сышлі на вакзале ў Вільні, іх затрымалі, але ненадоўга

Радыё Свабода 

Інцыдэнт адбыўся праз памылку пэрсаналу цягніка — яны адчынілі дзьверы вагона, і беларусы гэтым скарысталіся, як яны потым паведамілі, «каб паглядзець на горад».

Міністар абароны Беларусі заявіў, што новая ваенная дактрына дэманструе зацікаўленасьць у аднаўленьні дыялёгу з NATO

Радыё Свабода 

Адначасова міністар абароны Беларусі заявіў аб гатоўнасьці абараняцца «ўсімі сіламі і сродкамі, у тым ліку з вайсковымі хаўрусьнікамі па саюзнай дзяржаве і АДКБ».

Сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ некалькіх ураджэнцаў Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі і загінулі на вайне ва Ўкраіне

Радыё Свабода 

Раней паведамлялі аб пацьверджанай гібелі 16 беларусаў і выхадцаў зь Беларусі, якія ваявалі ў складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», расейскай арміі і ў ваенізаваных фармаваньнях так званых «ДНР» і «ЛНР».

Нэтаньягу адхіліў ідэю стварэньня незалежнай Палестынскай дзяржавы

Радыё Свабода 

Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу заявіў, што ён супраць стварэньня незалежнай Палестынскай дзяржавы на Заходнім беразе ракі Ярдан і ў сэктары Газа, і данёс гэтую пазыцыю да Злучаных Штатаў.

Навіны палітвязьняў: інжынэр з Баранавічаў Ігар Фёдараў выйшаў на волю і пакінуў Беларусь

Радыё Свабода 

Станам на 19 студзеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1410 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *