Мы в Telegram
Добавить новость
smi24.net
Радыё Свабода
Январь
2024

Новости за 08.01.2024

Уладальнік варшаўскага паба зь Беларусі загінуў ва ўласным бары

Радыё Свабода 

46-гадовы ўладальнік варшаўскага паба, грамадзянін Беларусі Аляксандар Д. упаў з крутой лесьвіцы, калі спускаўся ў падвал свайго бара, і загінуў. Мэдычныя службы пацьвердзілі яго сьмерць, – паведамляюць польскія СМІ.

iSANS: Глябальныя IT-карпарацыі падыгрываюць дыктатурам, гэта пачалося задоўга да вайны

Радыё Свабода 

«Сусьветныя інтэрнэт-гіганты з прычыны ўразьлівасьці альгарытмаў і сумнеўнай бізнэс-лёгікі сталі сапраўднымі рупарамі крамлёўскай і лукашэнкаўскай прапаганды, сытуацыя стала катастрафічнай пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну».



Ці варта дакараць Nizkiz за іх выбар? Спрэчка Дзяйкалы і Кірылюка

Радыё Свабода 

Ці варта зьнішчаць пашпарт сябра, які, нягледзячы на рызыку арышту, хоча вярнуцца ў Беларусь? Ці трэба паважаць выбар іншых людзей, нават калі ён падаецца згубным? Ці паглыбляюць спрэчкі вакол справы Nizkiz прорву паміж тымі, хто застаецца ў Беларусі, і тымі, хто зьехаў?

Міністэрства падаткаў і збораў расказала падрабязнасьці пра «збор на багацьце», які ўведзены з новага, 2024 году

Радыё Свабода 

З 1 студзеня ў Беларусі ўвялі «збор на багацьце». Прадстаўнікі Міністэрства па падатках і збораў на сваім сайце расказалі, зь якіх даходаў новы падатак будуць спаганяць, а зь якіх — не.

Пра выбар музыкаў Nizkiz спрачаюцца юрысты Дзяйкала і Кірылюк

Радыё Свабода 

Ці варта рваць пашпарт сябра, які хоча вярнуцца ў Беларусь? Ці трэба паважаць выбар іншых людзей, нават калі ён падаецца згубным? Ці паглыбляюць спрэчкі вакол справы Nizkiz прорву паміж тымі, хто застаецца ў Беларусі, і тымі, хто зьехаў? На якія словы эмігранты ня маюць маральнага права? Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста абмяркоўваюць у праграме «Падзея і камэнтар» юрыстка Кацярына Дзяйкала і праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Міхаіл Кірылюк.

ЛІБЕР пра пашпарт «Новай Беларусі», Ціханоўскую і Лукашэнку

Радыё Свабода 

Павал Лібер больш за 15 гадоў адпрацаваў у кампаніі EPAM. У 2020 годзе стаў адным са стваральнікаў плятформы «Голас», якая займалася альтэрнатыўным падлікам галасоў з выбарчых участкаў. Цяпер стварае плятформу «Новая Беларусь». У сьнежні 2023 году Сьледчы камітэт пачаў завочна спэцыяльнае вядзеньне супраць Лібера паводле ч. 2 артыкулу 191 КК («Перашкода ажыцьцяўленьню выбарчых правоў групай асобаў»). Цяпер жыве ў Літве. Свабода паразмаўляла з Паўлам Ліберам пра плятформу «Новая Беларусь», пашпарты... Читать дальше...

The Wall Street Journal: Расейская ядзерная зброя можа знаходзіццца на авіябазе ў Лідзе

Радыё Свабода 

Авіябаза «Ліда» (Горадзенская вобласьць), разьмешчаная за 40 кілямэтраў ад мяжы з Літвой, — адзінае месца дысьлякацыі самалётаў Су-25 беларускіх вайскова-паветраных сіл, і гэта «найбольш верагодная» лякацыя для разьмяшчэньня расейскай тактычнай ядзернай зброі.

Навіны палітвязьняў: актывістка Вікторыя Кульша сустрэла Новы год у ШЫЗА

Радыё Свабода 

Вікторыя Кульша за мінулы год больш за 100 дзён адбыла ў ПКТ і ШЫЗА, дзе сустрэла і навагоднія сьвяты. Пры гэтым крыніцы паведамляюць, што ў палітзьняволенай знайшлі анкалягічнае захворваньне.

Блакіроўка Youtube, выбары ў Расеі, Лукашэнка пачынае кампанію. Вынікі тыдня

Радыё Свабода 

Перад навагоднім віншавальным выступам Ціханоўскай у Беларусі заблякавалі Youtube. Які сыгнал дае такая цэнзура беларусам і навошта беларусам выбары ў Расеі — разважае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *